Судовае пасяджэнне па незвычайнай справе праходзіла ў будынку аршанскай ДАІ. 33-гадовы кіроўца мапеда двойчы за паўтара месяцы кіраваў мапедам у п'яным выглядзе. У першы раз ён абышоўся штрафам у 100 базавых, гэта 2 тысячы 300 рублёў. Але салідная сума штрафу і павышаны кантроль з боку дарожнай інспекцыі зусім не паспрыялі таму, каб мапедыст узяўся за галаву. Штраф ён плаціць не стаў, кажуць, спаслаўся на неабходнасць выхоўваць 10-месячнае дзіця. Але насамрэч ён працягваў "ліхачыць" на мапедзе пад алкаголем.
Выязное паседжанне суда, як мы пісалі дагэтуль, адбылося ў будынку Аршанскай ДАІ. Старшы памочнік пракурора Аршанскага раёну Дзмітрый Варапаеў патлумачыў для газеты "СБ" падзеі:
Сюды ў прафілактычных мэтах былі запрошаныя таксама і іншыя парушальнікі правілаў дарожнага руху. Абвінавачанага ўзялі пад варту прама ў зале суда. Усе гледачы былі нямала здзіўленыя тым, што іх "калегу" асудзілі да года і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна пакарання ў калоніі строгага рэжыму. І хоць прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, спадзяюся, што сам факт паслужыць урокам для іншых.
Мапедыст патлумачыў, як так атрымалася, што пасля буйнога штрафу "на першы раз" ён зноў сеў за мапед п'яным. Заявіў, што выпіў "усяго" 200 грамаў гарэлкі, пасля чаго вырашыў забраць мапед з рамонту. Забраў, паехаў, і неўзабаве сустрэўся з супрацоўнікамі ДАІ. У выніку суд - турэмнае зняволенне на 14 месяцаў і забарона на кіраванне транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
Але ў калонію мужчына адпраўляецца не ўпершыню. Раней ён ужо быў судзімы чатыры разы, у тым ліку за разбой.