За некалькі дзён да каталіцкага Раства мы пісалі пра тое, што на вуліцы Савецкай камунальшчыкі па снегу высадзілі новыя дрэвы і кусты. Тады ж чытачы нашага сайту паведамілялі, што не толькі на вуліцы Савецкай пачалася зімовая пасяўная. Саджанцы кустоў таксама з'явіліся каля Кургана славы і ў раёне Рэм.завода.
Саджаць саджанцы ў такую пару года не зусім рацыянальна, хаця зямля не надта прамёрзла і снегу амаль няма, шанцы на тое, што саджанцы прыжывуцца ў такі сезон не вялікія.