06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Юбілей аршанскага футболу

10.01.2018 19:18

3968 праглядаў, 1 каментар

У 2018 годзе адзначаем 100-годдзе футболу ў Оршы!

На самым пачатку 2018 года сайт Orsha.eu апублікаваў артыкул з юбілеямі, якія звязаныя з нашым горадам у бягучым годзе. Кожны з іх па-свойму важны, бо датычыцца біяграфіі славутых сыноў і дачок Аршаншчыны, культуры, грамадскага жыцця. Аднак у спіс юбілеяў, безумоўна, неабходна дадаць 100-годдзе аршанскага футболу.

Менавіта такую круглую дату мы святкуем сёлета. Беларускія футбольныя гісторыкі, у прыватнасці, светлай памяці Віктар Плысаў усталявалі дакладны год нараджэння футболу ў шэрагу гарадоў Беларусі. Да прыкладу, беларускі футбол у цэлым нарадзіўся ў 1910 годзе ў Гомелі. Вядомыя часопісы “Libero” і “Fussball-Weltzeitschrift” зафіксавалі гэты факт на сваіх старонках. Пачынальнікам беларускага футбола з’яўляецца А.Лібман. Ён быў адным з вядучых футбалістаў зборнай Кіева, а затым быў прызначаны на службу ў аддзяленне Арлоўскага банку, якое знаходзілася ў Гомелі. З сабою ён прывёз мяч, які зацікавіў гамельчукоў. Ды так, што ўжо ўвосень 1910-га ў Гомелі былі чатыры футбольныя каманды.

У Оршу футбол завітаў ужо неўзабаве — ў 1918. Хутчэй за ўсё, мяч аршанцы ўбачылі раней, але каб гуляць у яго камандамі, трэба было тыя каманды стварыць. Застаецца здзіўляцца мужнасці аршанцаў таго часу, якія мелі настолькі вялікае жаданне гуляць у малавядомую тады на тэрыторыі ўжо колішняй Расейскай імперыі гульню. Яны рашыліся на гэта ў тым годзе, у якім яшчэ ішла І Сусветная вайна. Праз наш горад пралёг фронт, у тыя гады аршанцам не было вясёлага жыцця. Аднак жаданне пераважыла, і ўлетку 1918 у Оршы прайшоў першы зафіксаваны ў горадзе футбольны матч.

На першы ў гісторыі горада футбольны паядынак, верагодна, прыйшло нямала людзей, аднак дзе канкрэтна матч праходзіў, гісторыя не захавала. Зборная Оршы ў той летні дзень згуляла з камандай Віцебска. На вялікі жаль, звестак пра склады каманд на тую гульню і нават выніковы лік не захавалася. Магчыма, прычынай таму не столькі час, у якім велізарнай рэдкасцю былі фотаздымачы, а сама з’ява. Хто ж мог падумаць, што ўжо ў хуткім часе футбол стане “хваробай”, тысячы людзей пачнуць гуляць у яго, а дзясяткі тысяч не менш актыўна падтрымліваць футбалістаў, якія б'юцца за гербы іх гарадоў і спартовых клубаў? Факт застаўся ў гісторыі — ў 1918 годзе аршанцы ўпершыню ў гісторыі ўбачылі, што такое футбол.

Ужо на наступны, 1919 год у Оршы быў створаны гімнастычны гурток, такія ж тады ўзніклі і ў іншых гарадах Беларусі — Менску, Полацку, Віцебску і Магілёве. У гуртках развіваліся такія віды спорту як дужанне, гіравы спорт, валейбол, лёгкая атлетыка і футбол. Варта дадаць, што ў Гомелі на той момант футбольныя каманды ўжо існавалі амаль дзесяцігоддзе. З гонарам можна казаць, што Орша стала адным з першых беларускіх гарадоў, дзе пачалі гуляць у футбол.

Спроба стварыць Беларускую народную рэспубліку ў 1918 пацярпела няўдачу, Усебеларускі з’езд разагналі бальшавікі, яны ж не далі беларусам стварыць незалежную дзяржаву. Мара пра стварэнне зборнай Беларусі ў нацыянальна арыентаваных аматараў футболу не здзейснілася, нацыянальную каманду нашай незалежнай краіны ўбачаць толькі іх нашчадкі праз некалькі пакаленняў. Але і савецкія ўлады прывабіў футбол. У 1923 годзе былі праведзены занальныя спаборніцтвы спартоўцаў так званай “Заходняй акругі”. У футбольным турніры прынялі ўдзел каманды Віцебска, Полацка, Оршы і Невеля. На прадпрыемствах пачалі стварацца каманды, і ўжо ў 1926 годзе практычна на кожнай фабрыцы ці заводзе горада быў калектыў атлетаў, які займаўся гэтай гульнёй. У тым жа годзе зборная Оршы адправілася на першае неафіцыйнае першынство БССР. І выступіла вельмі паспяхова — каманда дайшла да фіналу, і толькі там саступіла зборнай Бабруйска 0:2. Такім чынам, ужо праз 8 гадоў пасля першага ў гісторыі Оршы футбольнага матчу каманда нашага горада гуляла ва ўсебеларускім турніры.

А ўжо ў красавіку 1927 года быў праведзены першы афіцыйны чэмпіянат рэспублікі, у якім выступала і каманда Оршы. Спаборніцтвы сапраўды ахапілі розныя рэгіёны Беларусі. Акрамя аршанцаў у турніры гулялі калектывы Менска, Гомеля, Віцебска, Магілёва, Бабруйска, Мазыра і Полацка. Першымі чэмпіёнамі Беларусі сталі футбалісты Гомеля.

Такой была гісторыя першага дзесяцігоддзя існавання аршанскага футболу. Без сумневу, дата ў 100 гадоў з дня першага матчу ў Оршы — вельмі важная для гісторыі нашага гораду, асабліва для тых, хто любіць і шануе гульню № 1.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Юбілей аршанскага футболу

У 2018 годзе адзначаем 100-годдзе футболу ў Оршы!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение