Доўга і моцна падымаючыся да Раства, Днепр цяпер пачаў змяньшацца. З дзесяці апошніх дзён толькі тры дні (15-га, 16-га і 17-га студзеня) рака падала меньш чым на 10 сантыметраў у суткі, усе іншыя дні штосутачна падзенне складала ад 10 да 16 сантыметраў. Гэта звязана з пахаладаннем - пасля Раства тэмпература ў краіне, нарэшце, стала зімовай. Але кароткі перыяд халадоў пакуль не даў магчымасці стаць на рацэ ільду. Пакуль па Дняпру ідуць асобныя ільдзіны, якія не ўтвараюць суцэльнага пакрова. Падобна на тое, што аматарам нырання ў праточную ваду на Хрышчэнне давядзецца ў гэтым годзе змяніць звычку, бо прабіць палонку ў ільдзе пры адсутнасці ільда немагчыма. А заходзіць у раку з берага будзе небяспечна.
Больш на зімовую раку падобна Аршыца. Тут пры ўпадзенні ў Днепр рака пачынае паступова застывааць.
Агулам за гэтыя 10 дзён Днепр упаў больш чым за метар.