06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Прадухілілі выбух

20.01.2018 13:36

4665 праглядаў, 2 каментара

Ратавальнікі і міліцыя не далі здарыцца трагедыі на праспекце Тэкстыльшчыкаў.

Дыспетчар Аршанскага ГРАНС старшына ўнутранай службы Казакоў А.М, пераканаў жыхара горада адкрыць дзверы супрацоўнікам міліцыі, тым самым прадухіліўшы выбух газу ў шматпавярховым доме.

19 студзеня ў 14-39 ў Аршанскі ГРАНС паступіў званок ад мясцовага жыхара, які паведаміў, што ён збіраецца падарваць бытавы газ у кватэры ў дзевяціпавярховым жылым доме па праспекце Тэкстыльшчыкаў. Дыспетчарам Аршанскага ГРАНС, старшыной ўнутранай службы Казаковым А.М., пасля заканчэння размовы з грамадзянінам было неадкладна паведамлена ў дзяжурную частку Аршанскага РАУС, піша сайт МНС. Як высветлілася, нарад міліцыі па дадзеным адрасе ўжо знаходзіўся на месцы, але патрапіць у кватэру не мог. Таксама было паведамлена аб дадзеным факце ў «Оршагаз».

У гэты час мужчына зноў патэлефанаваў на Лінію 101, і ў ходзе працяглай размовы з заяўнікам, дыспетчару ўдалося ўгаварыць адкрыць дзверы работнікам міліцыі. Пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі праніклі ў кватэру, яны затрымалі грамадзяніна, які тэлефанаваў і перакрылі газ.

Мужчына на самай справе адкрыў фаеркі газавай пліты, факт загазаванасці памяшкання ўнеслі ў пратакол работнікі «Оршагазу».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прадухілілі выбух

Ратавальнікі і міліцыя не далі здарыцца трагедыі на праспекце Тэкстыльшчыкаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение