Супрацоўнікі аршанскай міліцыі (аддзел па барацьбе з наркотыкамі і дэпартаменту "Ахова") затрымалі цэлы кілаграм тытунёвай не курыцельнай сумясі "Насвай". Насвай - лёгкі наркотык, які, праўда, не прыводзіць да нейкага ап'янення і больш уплывае не на мозг, а на мышцы чалавека. Таму доўгі час прадаўцы гэтай сумясі пазіцыянавалі яго як бязкрыўдны і, нават, карысны прэпарат. Насамрэч, карысці ад яго няма, больш за тое ён, як і іншыя тытунёвыя вырабы, прыводзіць на прывыкання і як следства да анкалогіі ды іншых праблемаў са здароўем. Самае не бяспечнае, што "Насвай" даступны для непаўнагадовых.
У адрозненні ад іншых забароненых рэчываў, за вытворчасць і продаж "Насвая" не прадугледжана крымінальная адказнасць. За "Насвай" гандляр можа быць прыцягнуты толькі да адміністратыўнай адказнасці. Такім чынам, непрацуючы аршанец, які дома трымаў кілаграм гэтага рэчыва можа атрымаць штраф.