У Лантана як мінімум з 2016 года пастаянныя фінансавыя праблемы. І ўжо ў пачатку 2017 года 100% акцыяў прадпрыемства, якія належаць вобласці, былі выстаўлены на продаж. За год пакупніка на акцыі праблемнай вытворчасці так і не знайшлося. І ў гэтым годзе "Віцебскаблмаёмасць" зноў прапануе 100% акцыяў Лантана на продаж. Агулам "Віцебскаблмаёмасць" у гэтым годзе гатова прадаць 40 прадпрыемстваў у вобласці. Акрамя "Лантана" інвестара шукаюць і для Аршанскага камбіната будаўнічых матэр'ялаў.
А вось акцыі "Завода ПАК" больш не прапануюцца на продаж, хаця ў мінулым годзе вобласць прапаноўвала сваю долю акцыяў - 92,85%.