03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Культура

Віцебчане ў Оршы (фота, відэа)

22.01.2018 19:36

3940 праглядаў, 0 каментароў

Сябры Саюза пісьменнікаў з Віцебску вялікай кампаніяй наведалі Дуброўна і Оршу

І ў Дуброўна і ў Оршы віцебчане выступалі разам з мясцовымі жыхарамі. Так, у Дуброўна пісьменнікі выступілі ў мясцовай школе №1. З мясцовых разам з пісьменнікамі выступіла фіналістка конкурсу "Размаўляем па-беларуску з Velcom" Паліна Капылова, якая таксама пачытала вершы, праўда, не ўласнага сачынення за што атрымала ад гасцей альманах "Ратуша".

У Оршы пісьменнікі выступілі на адным з грамадскіх офісаў. Першым пачаў выступ самы старэйшы з прыехаўшых Уладзімір Папковіч. Ён прачытаў некалькі сваіх лірычных вершаў, распавядаючы паміж вершамі смешныя гісторыі з уласнага жыцця.

Галіна Сінякова распавяла пра сваю паэму пра Ефрасінню Полацкую - паэма зараз пішацца на рускай і беларускай мовах. І па-сутнасці ўяўляе з сябе жыціе святой ў вершаваным выглядзе. Таксама паэтэса прачытала свае вершы на беларускай мове, а адзін верш, нават, праспявала, што не дзіўна - у выглядзе песні гэты верш выконвае Анатоль Ярмоленка з "Сябрамі".

Наступнай слова далі аршанцы Яўгеніі Казловай, якая прачытала вершы прысвечаныя Оршы, Рыгору Барадуліну і праспявала песню на ўласны верш напісаную выпадковай знаёмай, якая працавала ў шапіку не далёка ад дома Яўгеніі.

Самы малады з прыехаўшых пісьменнікаў - Аляксандар Пісчык пачаў з вершаў для дзяцей, а скончыў вершамі пра каханне.

Старшыня абласнога саюзу пісьменнікаў Настасся Лазебная піша прозу, таму яна прачытала ўрывак аднаго са сваіх твораў апублікаванага ў трэцім нумары альманаху "Ратуша", распавяла пра сам альманах і трохі распавяла вясёлых выпадкаў са свайго жыцця.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Віцебчане ў Оршы (фота, відэа)

Сябры Саюза пісьменнікаў з Віцебску вялікай кампаніяй наведалі Дуброўна і Оршу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение