У Оршы толькі ўмелыя дзеянні міліцыянтаў і супрацоўнікаў ратавальнай службы дапамаглі прадухіліць выбух бытавога газу ў жылым доме. Здарылася гэта на праспекце Тэкстыльшчыкаў, 39. Наш сайт атрымаў сведчанні пра тое, што гаспадар дома нездарма адчыніў фаеркі на газавай пліце, так ён адрэагаваў на сварку з жонкай. На шчасце, непрадуманыя дзеянні неўраўнаважанага гаспадара не прывялі да трагедыі, яе ўдалося прадухіліць супольнымі дзеяннямі спецыялістаў.
А цяпер тэлеканал АНТ зрабіў відэарэпартаж з месца падзей.