Цікава, што абодва жыхары Барані былі затрыманыя ў адзін дзень - 22 студзеня, у адным горадзе - у Віцебску, але ў розны час. Першага супрацоўнікі міліцыі з дапамогай АМАПу ўзялі а 13-50, а другі патрапіўся а 19-30. У абодвух бараньцаў знойдзены адзін і той да наркотык - альфа-PVP. На дваіх яны трымалі дозу ў 122,4 грама.
Альфа-PVP вельмі небяспечны наркотык, які выклікае выпадкі скрайняга гвалту і публічных неадэкватных паводзінаў. Наркотык вырабляецца ў кустарных лабараторыях у Кітаі, Індыі, Пакістане і да нас прыходзіць пераважна праз адкрытую Расійскую мяжу.
Хутчэй за ўсё гэта супадзенне, прынамсі, зводка МУС сувязі паміж гэтымі выпадкамі не праводзіць, але ў гэты ж дзень а 19-00 з 25,2 грамамі такога самага наркотыка ў сталіцы быў затрыманы мінчанін, які хаваў наркотык у схованцы.
Ва ўсіх выпадках заведзена крымінальная справа.