21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

У чыноўнікаў “Алібі”

02.02.2018 13:14

5518 праглядаў, 18 каментароў

Аршанскі райвыканкам паступова пераўтвараецца ў гандлёвы цэнтр (фота).

Уяўленне, што ў раённым выканаўчым камітэце павінны засядаць чыноўнікі і клапаціцца пра наш горад, мае права на жыццё. Можна выказаць спадзеў на тое, што адміністрацыя Оршы сапраўды думае над тым, як палепшыць жыццё жыхароў, як вырашыць шэраг праблемаў горада. Аднак плёну пакуль не бачна, аршанцы працягваюць выязджаць за мяжу або ў сталіцу на заробкі, практычна ўсе прадпрыемствы стратныя, а аршанцаў пазбаўляюць права нават на культурны адпачынак, адмяняючы канцэрты вядомых беларускіх артыстаў. Пры тым кіраўнік аддзелу культуры Ганна Святлова баіцца журналістаў і звычайных грамадзян, хаваючыся ад тэлефанаванняў.

Затое праца на стварэнне бачная ў самім будынку выканкама. Спачатку выканкамаўскі буфет фактычна пераўтварыўся ў кавярню, у якую можна хадзіць на абеды, а з нядаўняга часу ў будынку працуе студыя прыгажосці. Ды яшчэ з адметнай назвай – “Алібі”. Апошні раз такі лексікон мог ужывацца ў выканкаме пры скандале з сумнавядомым Іванам Хурбатавым па карупцыйнай справе, пра якую, дарэчы, дагэтуль нічога канкрэтнага не паведамляецца. Нават невядома, ці застаецца Хурбатаў пад следствам, пад падпіскай аб нявыездзе і так далей. Атрымоўваецца, дзяржаўная пляцоўка ў выканкаме здаецца пад цырульню замест таго, каб выкарыстоўваць гэтую плошчу пад патрэбы ўсяго горада. Натуральна, афіцыйны сайт выканкаму маўчыць пра прадпрымальніцкую дзейнасць у сваіх сценах.

Па непацверджанай інфармацыі, у Аршанскім райвыканкаме збіраюцца адкрыць і аптэку. З-за закрытасці мясцовых чыноўнікаў спраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль няма магчымасці. Але і без таго бачна, што выканкам метадычна пераўтвараецца замест адміністрацыйнага будынку ў гандлёвы цэнтр.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У чыноўнікаў “Алібі”

Аршанскі райвыканкам паступова пераўтвараецца ў гандлёвы цэнтр (фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение