Больш за паўтары тысячы дозаў альфа-PVP канфіскавалі супрацоўнікі Віцебскага наркакантролю ў траіх збытчыкаў зелля. Вядома, што трыа маладых хлопцаў ва ўзросце ад 20 да 23 гадоў, працавалі на адну нелегальную інтэрнэт-краму. Пры гэтым геаграфія іх закладак не абмяжоўвалася абласным цэнтрам. Больш за 40 схованак атрымалася выявіць таксама ў Наваполацку, Оршы і Магілёве. Праграма «Зона X» зняла сюжэт пра гэта. Канфіскаваны тавар ацэньваецца на суму больш за 20 тысяч рублёў.
Не выключана, што затрыманыя могуць быць удзельнікамі больш буйнога наркасіндыкату. Адпрацоўваюцца іх сувязі ў наркабізнесе. Зараз гэта трэба высветліць. Санкцыі артыкулу, які выстаўляецца падазраваным, прадугледжваюць да 15 гадоў пазбаўлення волі.