18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Орша, Грамадства

Міліцыя праверыла баегатоўнасць

03.02.2018 12:02

5356 праглядаў, 15 каментароў

Новы начальнік Аршанскага РАУС правёў шыхтовы агляд супрацоўнікаў міліцыі з удзелам святара.

Начальнік аддзелу ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Бялкоўскі 31-га студзеня правёў шыхтовы агляд асабовага складу Аршанскага РАУС. Была правераная гатоўнасць міліцыянтаў да нясення службы. Перад агледзінамі падпалкоўнік выступіў перад асабовым складам і заявіў, што ў Аршанскі РАУС уваходзіць больш за дзясятак падраздзяленняў, у кожнага з якіх свае функцыі. Аднак супольная задача – забеспячэнне бяспекі грамадзян, прафілактыка, недапушчэнне здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў, звядзенне іх да мінімуму, - словы Бялкоўскага прыводзіць сайт МУС. Акрамя таго, на шыхтаванні прысутнічалі кіраўнік ветэранскай арганізацыі Уладзімір Яўсееў і настаяцель праваслаўнага храма Раства Багародзіцы протаерэй Валер Сярко, вядомы сваёй непавагай да беларускай мовы. Святар асвяціў кабінеты.

Госці шыхтавога агляду адзначылі, што міліцыянт, акрамя фізічных, павінен валодаць яшчэ і высокімі маральнымі якасцямі. На сустрэчы былі названыя і найлепшыя з лепшых. Па выніках працы за 2017 год былі названыя лепшыя ў прафесіі. Імі сталі начальнік спецыялізаванага ізалятара аддзелу ўнутраных спраў падпалкоўнік Андрэй Правалінскі і старшы інжынэр аператыўнай сувязі групы сувязі РАУС капітан Дзмітрый Гаравец. Шэраг супрацоўнікаў атрымалі новыя званні за якасную службу, а праваслаўны святар перадаў у рукі падпалкоўніку Бялкоўскаму ікону.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыя праверыла баегатоўнасць

Новы начальнік Аршанскага РАУС правёў шыхтовы агляд супрацоўнікаў міліцыі з удзелам святара.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение