Пра здарэнне паведамляе партал tut.by са спасылкай на прадстаўніцу дзяржкамітэту судовых экспертызаў Ганну Барышнікаву. У ноч з 1 на 2 лютага, а калі быць больш дакладнымі, то а 4 раніцы 2 лютага невядомы мужчына спрабаваў спаліць клуб гульнявых апаратаў "Вегас".
Падпальшчык не быў злоўлены пад час здзяйснення сваёй чорнай справы. Яго знайшлі потым, устанавіўшы прыкметы па запісах камераў відэа-назірання. Ужо потым адпаведныя органы правялі вобшук па месцы жыхарства падазраванага і знайшлі гаручую вадкасць, яе сляды на вопратцы мужчыны, якія адпраўленыя на экспертызу, каб параўнаць з тымі слядамі вадкасці, якія былі знойдзены на месцы здарэння. У выніку пажару ў клубе, які знайходзіцца ў раёне "Раніцы" былі пашкоджаны дзверы, а супраць мужчыны заведзена крымінальная справа. Пры гэтым, матыў падпальшчыка трэба яшчэ высветліць следчым.
У гульнявых клубах нярэдка здараюцца розныя інцыдэнты. У мінулым годзе ў студзені жыхарка Мінска прайграла грошы ў такім клубе ў Оршы і заявіла ў міліцыю, што яе абакралі. А ў траўні быў асуджаны 24-гадовы мужчына, які паказаў супрацоўніцы клуба голую задніцу.