00:00

-4

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Пазняк рапартуе пра зрухі

05.02.2018 21:03

3348 праглядаў, 8 каментароў

Кіраўнік Аршанскага райвыканкаму Аляксандр Пазняк заявіў, што на Аршаншчыне на 1/3 скарацілася беспрацоўе.

Старшыня Аршанскага райвыканкаму Аляксандр Пазняк у эфіры тэлеканалу "Беларусь 1" заявіў пра шэраг пазітыўных зменаў, якія ён знайшоў на даручанай яму зямлі за апошні час. У прыватнасці, Аляксандр Пазняк заявіў, што колькасць беспрацоўных у Аршанскім раёне ў 2017 годзе скарацілася на траціну.

За 2017 год у нас на траціну знізілася колькасць беспрацоўных. Усе жадаючыя, хто хацеў прайсці перападрыхтоўку або атрымаць дадатковую спецыяльнасць, атрымалі такую магчымасць. Акрамя таго, у пачатку гэтага года мы ствараем у Аршанскім раёне два бізнес-інкубатары, каб дапамагчы тым людзям, якія хацелі б стварыць свой бізнэс.

Мы разумеем, як і ў якім напрамку павінны развівацца прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Вызначаны новыя праекты: некаторыя ў стадыі фармавання праектна-каштарыснай дакументацыі, па некаторых ужо пачынаецца будаўніцтва, перадае словы старшыні БЕЛТА. Пад Балбасава ў нас будуецца буйны транспартна-лагістычны цэнтр. Што тычыцца Барані, мы працуем над развіццём завода "Тэхніка сувязі".

Акрамя таго, старшыня Аршанскага райвыканкама засяродзіў увагу і на новым корпусе бальніцы ў цэнтры горада. Ён адзначыў, што ў ім усталявана сучаснае абсталяванне, а бальніца будзе служыць не толькі жыхарам Оршы, але і ўсяго раёну.

У той жа час, як раней паведамлялі актывісты незалежных прафсаюзаў, верыць у афіцыйную статыстыку беспрацоўя не варта. Рэальная колькасць беспрацоўных перавышае афіцыйную ледзь не ў дзесяць разоў. Абсалютная большасць людзей, якія не могуць знайсці працу, не рэгіструюцца на біржы працы, шукаюць працу самастойна. А скарачэнне беспрацоўя на траціну, пра якое кажа Аляксандр Пазняк, гэта, найбольш верагодна, проста зняццё з уліку людзей, якія адвучыліся на адмысловых курсах. Яны ўжо знятыя з уліку на біржы, але гэта зусім не азначае, што яны знайшлі стабільную працу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пазняк рапартуе пра зрухі

Кіраўнік Аршанскага райвыканкаму Аляксандр Пазняк заявіў, што на Аршаншчыне на 1/3 скарацілася беспрацоўе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение