Пасля сыходу Анатоля Сільчанка з міліцыі ў гатэль амаль два месяцы ў аршанскай міліцыі быў перыяд часовых кіраўнікоў. Нарэшце, у канцы студзеня перыяд ВРІОД-аў скончыўся, праўда, змянілася ад гэтага мала чаго. Начальнікам міліцыі стаў падпалкоўнік Дзмітрый Леанідавіч Бялкоўскі, які да гэтага часу быў часовым кіраўніком Аршанскага РАУС. Яшчэ раней Дзмітрый Леанідавіч быў намеснікам кіраўніка абласной міліцыі, на гэтай пасадзе ён курыраваў пытанні барацьбы з крыміналам.
Першым яго намеснікам стаў Андрэй Рыгоравіч Сінюкоў, які таксама яшчэ зусім нядаўна быў часовым першым намеснікам. Тое сама і з намеснікам адказным за грамадскі парадак Мікалаем Міхайлавічам Валчковым. І толькі пытанне ідэалогіі ў міліцыі пакуль не вырашана канчаткова. Вячаслаў Валер'евіч Паўлаў так і застаўся часовым намеснікам кіраўніка па ідэалогіі і кадрам.