Фірмовая крама птушкафабрыкі "Дзяржынская", якая толькі ў маі мінулага года адкрылася ў раёне Чаромушак хутка стала вельмі папулярнай у мясцовых жыхароў. Але не ўсім жыхарам Чаромушак падабалася крама. Па нашай інфармацыі, менавіта з-за некаторых скаргаў мясцовых жыхароў на такое суседства крама ўжо пад канец года была зачынена.
Але жыхары горада не застануцца без прадукцыі "Дзяржынскай" - не прыжыўшыся на Чаромушках "Фабрыка здароўя" занава адчыняе дзверы ў раёне Раніцы. Адкрыццё крамы чакаецца ў чацьвер 8 лютага.