Пасля не надта ўдалага туру ў Паставах "Узлёт" падпусціў "Атлант" блізка да сябе і ў той жа час саступае 6 пунктаў першай пазіцыі. Наперадзе ў аршанскі валейбалістаў два матчы, у якіх трэба набіраць максімальную колькасць балаў. У аршанскі спартовы комплекс на Якубоўскага, дзе праводзіць хатнія матчы "Узлёт", завітае магілёўскі "Прамень", яўны аўтсайдэр сёлетняга чэмпіянату. Магілёўцы прайгралі ўсе папярэднія 12 паядынкаў і з 0 пунктаў замыкаюць турнірную табліцу.
Матч у суботу, 10 лютага адбудзецца а 17:00, а другі паядынак пары 11 лютага аб 11:00.