Лыжнік Сяргей Далідовіч сёння першы раз выступіць у Алімпійскіх гульнях 2018. Паглядзець заезд аршанца змогуць і яго землякі, як і іншыя Беларусы. Заезд з удзелам нашага лыжніка пакажуць на тэлеканале Беларусь 2 или Беларусь 5. Трансляцыя распачнецца а 15-15. Акрамя Сяргея Беларусь прадставяць у гэтай гонцы Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў. Усе гэтыя спартсмэны паспаборнічаюць у скіатлоне 15+15 кіламетраў. Дарэчы, за гадзіну да таго на тым жа канале распачнецца ьрансляцыя Біятлону з удзелам мужчын дзе таксама выступяць беларусы.
Акрамя сёняшняга заезду, выступы нашых лыжнікаў і Далідовіча у прыватнасці можна будзе паглядзець 13 лютага а 11-30 - спрынт, 16 лютага а 9-00 - 15 кіламетровы заезд, 24 лютага а 8-00 гонка на 50 кіламетраў.
Нагадаем, што для Сяргея Далідовіча гэта ўжо 7 Алімпіяда - па гэтым паказчыку ён набліжаецца да сусветнага рэкорда. Пры гэтым, для свайго 44-гадовага ўзросту Сяргей паказвае вельмім харошыя вынікі. Так, у мінулай Алімпіядзе Сяргей змог заняць 5 месца.