У Паўднёвай Карэі скончыліся спаборніцтвы па скіятлону 15х15 кіламетраў. У заездзе выступала тры беларускіх спарстмэны сярод якіх быў і легндарны аршанец Сяргей Далідовіч. У прынцыпе, на тое, што нашы спартсмэны возьмуць медалі разліку не было. Але выступ аказаўся вельмі слабым. Лепшым вынік сярод нашых землякоў у Міхаіла Сямёнава - 44 месца і адставанне ад лідара на 4 хвіліны 52 сякунды. Юрый Астапенка дайшоў 50-ым з адставаннем у 6 хвілін і 52,5 сякунды.
А аршанец Сяргей Далідовіч дайсці на фініша не змог зусім. Меньш чым праз 4 кідаметры Сяргей адчуў сябе кепска. Як расказаў інфармацыйнай агенцыі БелТА старшы трэнер зборнай па лыжах, Пашкодзілі Сяргею ўмовы надвор'я - ён падмарозіў нос і ў спартсмэна здарыўся - па папярэдняй інфармацыі - спазм лёгкім, таксама з-за холаду. У такі вецер і пры такім самаадчуванні ён не змог бегчы далей і палічыў за лепшае сыйсці з трасы. У эфіры тэлебачання заезд можна будзе пабачыць на канале Беларусь 1 а 15-15. Наступны заезд у якім, бачна, паўдзельнічае аршанец адбудзеца 13 лютага. Пачатак трансляцыі на Беларусь 1 у 11-30.