Працягваецца чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд. У дывізіёне Б аршанскі "Узлёт" прымаў абсалютнага аўтсайдэра чэмпіянату магілёўскі "Прамень". Гульні адбыліся ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага. Двойчы "Узлёт" браў верх з аднолькавым лікам 3:0.
Узлёт (Орша) — Прамень (Магілёў) — 3:0 (25:16 25:18 25:23), 3:0 (25:13 25:17 25:20)
А канкурэнт аршанцаў за першае месца ў табліцы ўтрымаў лідэрства, РДУАР двойчы перамог з лікам 3:0 "Энергію" з Гомельскай вобласці. Гандыкап у 6 пунктаў перад аршанцамі застаецца.