Фіяска скончыўся матч чэмпіянату Беларусі па міні-футболе для аршанскага "Вітэна". На сваёй пляцоўцы ў "Алімпійцы" "чырвона-чорныя" атрымалі пяць галоў ад "Сталіцы", якую абыгралі ў фінале Кубка на гэтай жа арэне. Аршанцы абыходзіліся ў гэтай сустрэчы без лідэраў Гусакова і Кардобы, якія былі траўмаваныя. Адзіны гол аршанцаў забіў Лебедзь з перадачы Клачко, перад гэтым лік быў 0:3.
Вітэн: Аляшкевіч; Сілівончык - Чарніенка - Цікурышвілі - Дзядзічкін; Д.Клачко - Падалінскі - Лебедзь - Еўдакімаў; Вяршынін, Козел. Запасны: Мароз (к) (брамнік).
Пасля перамогі "Сталіца" пацвердзіла сваё лідэрства ў табліцы, а вось "Вітэн" выпаў за межы прызавой тройкі. Адставанне складае 3 пункты.