06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Тэкстыль ў былой школе і без крэдыту

16.02.2018 15:01

3470 праглядаў, 8 каментароў

Аршанец Андрэй Куляшкоў у выкупленым будынку былой школы ў вёсцы Пірагі арганізаваў тэкстыльную вытворчасць.

Вёска Пірагі знаходзіцца ў Дубровенскім раёне. Ён выкупіў некалькі памяшканняў і закупіў некалькі станкоў, зробленых раней на "Легмашы". Андрэй скончыў індустрыяльна-педагагічны каледж. А другую, на гэты раз вышэйшую адукацыю ён атрымліваў у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Настаўнік працы і крэслення па першай спецыяльнасці ўжо ў 19 гадоў стаў мэнэджэрам па збыце. А ўжо падчас вучобы ў Горках займаўся рэалізацыяй цюлегардзінных вырабаў беларускай вытворчасці ў маскоўскай фірме.

Калі прапанавалі партнёрства ў адной з аршанскіх тэкстыльных кампаній, не адмовіўся. А пасля яе закрыцця адважыўся на ўласную справу. Тым больш працоўнае абсталяванне засталося безгаспадарным. Каб яго размясціць, асабліва снавальны станок, патрабаваўся будынак з доўгім калідорам. І такі знайшоўся ў Пірогах.

Сёння тут паспяхова працуюць два прадпрыемствы: ТАА «Тэхнатэкстыль-Плюс» і прыватнае прадпрыемства «Тэхнатэкстыль». Створана 12 працоўных месцаў - хтосьці мясцовы, нехта прыяжджае з Оршы. Бізнэс, можна сказаць, сямейны. Тут занятыя ўсе Куляшковы: бацькі Андрэя, яго жонка і сястра, а таксама сын - студэнт БНТУ.

Праз некалькі гадоў знойдзецца занятак па душы і спецыяльнасці дачцэ - студэнтцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, пішуць vitvesti.by. Тады Куляшковы плануюць пашырыць лінейку і асартымент выпускаемай прадукцыі. Пакуль на экспарт у Расею рэалізуецца шэраг вырабаў з поліэфірнага палатна. Сыравіну - поліэфірную нітку - закупляюць у Светлагорску. Патэнцыйных пакупнікоў з Расеі прыцягваюць дзве адметныя рысы беларускага тэкстылю эканомкласа: цана і якасць. Плюс аператыўная дастаўка.

У бліжэйшых планах Андрэя Куляшкова - набыццё вязальнага абсталявання. Таксама прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва яшчэ аднаго вытворчага корпуса, дзе маюць намер усталяваць тэрмафіксацыйную машыну. А пакуль паслугі па тэрмафіксацыі «Тэхнатэкстылю» аказвае адна з жодзінскіх кампаній.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тэкстыль ў былой школе і без крэдыту

Аршанец Андрэй Куляшкоў у выкупленым будынку былой школы ў вёсцы Пірагі арганізаваў тэкстыльную вытворчасць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение