У суботу, 17-га лютага на пляцоўцы спартовага комплекса "Лакаматыў" адбудзецца цэнтральны матч туру рэгулярнага чэмпіянату Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі "Сяргееў В" будзе прымаць "Скарпіён" з Віцебска. Летась менавіта ім "транспартнікі" прайгралі паўфінальную серыю, а "Скарпіён" выйшаў у фінал і ў выніку заваяваў трафей. Сёлета справы ў абедзьвюх каманд пакуль ідуць не лепшым чынам. "Сяргееў В" мае 8 пунктаў і займае 5-ю пазіцыю ў табліцы. 9 на рахунку "Скарпіёна" і 4 радок табліцы. Тройку замыкае "Фонд", у якога 9 пунктаў, 10 у "Акадэмспорта", а наперадзе ўсіх БЛ Груп, які мае 12 балаў.
Матч "Сяргееў В" — "Скарпіён" адбудзецца на "Лакаматыве" 17-га лютага, пачатак а 16:00.