Раней ужо паведамлялася, што пабудаваны ў мінулым годзе кітайскай кампаніяй сацыяльны дом аказаўся з вялікай колькасцю праблемаў - сырасць, плесень, асыпаўшаяся штукатурка. Пасля таго як жыхары атрымаўшыя кватэры ў доме пачалі звяртацца ў адпаведныя органы, кітайскі падрадчык пачаў выпраўляць недапрацоўкі. Але складаецца адчуванне, што гэтым недапрацоўкам няма канца. Пакуль у адной кватэры мяняюць штукатурку, у іншых кватэрах яна асыпаецца зноў. Так, на мінулым тыдні ў кватэры №42 днём абваліўся кавалак столі. А ў кватэры №13 у трох пакоях абвалілася штукатурка са сценаў. Абвалілася яна, канешне, разам са шпалерамі. Час ад часу асыпаюцца сцены і ў іншых кватэрах.
На фота: кватэра №13
На фота: кватэра №42