Дваровы футбол у Оршы ужо другі год (зімовы кубак і летні чэмпіянат) арганізоўвае грамадскае аб'еднанне "Звяз". На гэты зімовы сезон зарэгістравалася 17 камандаў. Сярод найбольш цікавых каманда людзей з праблемамі слыху Deaf-Orsha (у летнім чэмпіянаце яны выступалі суполна з ВІцебскімі футбалістамі), каманда вёскі Зубава, якая выбыла са змагання за кубак у паўфінале і, як раз, прайграла камандзе вёскі Смаляны, каманды раёнаў Льнокамбінату (Льнуха) і Флёрава, а таксама каманда горада Барань. Смаляны - старажылы турніра, змяняючы свой склад каманда з гэтай назвай удзельнічала ў кожныя турніры па дваровым футболе.
Найвышэйшае дасягненне Смалянаў да гэтага часу - змаганне ў летнім чэмпіянаце 2017 года за 3-4 месца, дзе Смаляны прайгралі камандзе Deaf-Віцебск. І, нарэшце, з чацьвертага разу Смалянцы выйгралі ў фінале, у якім сустрэлася з камандай Эверэст. Абедзве каманды атрымалі прызы прадстаўленыя кампаніяй "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і прафсаюзам радыёэлектроннай прамысловасці.
На фота: моманты фінальнага матча
На фота: фіналісты кубка каманда "Эверэст"
На фота: каманда "Смаляны"