Аршанскі "Спорт-Вэй" заняў 3-е месца ў зоне "Усход" чэмпіянату Віцебскай вобласці па міні-футболе. Апошнія шанцы былі страчаныя пасля разгромнай паразы ад віцебскага "Газавіка" 1:9. Гульня адбылася ў Лужасне. Заключны матч для "Спорт-Вэя" адбыўся там сама. Паядынак з віцебскім "Камунальнікам" завяршыўся нічыёй 0:0. У выніку "Спорт-Вэй" набраў 12 пунктаў і заняў 3-ю пазіцыю ў падгрупе. У "фінал чатырох", дзе разыграюць медалі, ад падгрупы трапілі "Славянскі Вялес" з Віцебска і "Детскосельский" з Гарадка.
З Заходняй зоны чэмпіянату вобласці медалі будуць аспрэчваць "NOHO" з Глыбокага і "Лепель".