18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Грамадства

Дысцыпліна на Ільнокамбінаце (фота)

23.02.2018 08:10

6069 праглядаў, 21 каментар

Цяпер работнікам Ільнокамбінату нельга пакідаць рабочае месца, але нельга і прыходзіць на яго не па рабоце

Сказаць, што беларускія рабочыя могуць адчуваць сябе вольна на працы немагчыма — пра працоўную дысцыпліну гаворыцца нават на стратных прадпрыемствах і на тых, чыя прадукцыя не знаходзіць пакупніка. Для гэтага ёсць шмат кантралёраў, інструкцыяў і г.д. Дадатковыя меры па ўзмацненні "працоўнай і выканаўчай дысцыпліны" ўвялі нядаўна на Ільнокамбінаце. Паводле загаду, які перадалі нам работнікі прадпрыемства, цяпер начальства будзе кантраляваць, ці ўвесь рабочы час работнікі прысвячаюць працы. Для гэтага начальства цяпер будзе кантраляваць, ці не знаходзіцца работнік у рабочы час "в гардеробах, буфетах, столовой, фойе, на центральной проходной предприятия и других помещениях". З іншага боку, нельга прыходзіць на прадпрыемства і не ў свой працоўны час. Цяпер, калі работнік на бальнічным або ў адпачынку, то, паводле загаду яго электронны пропуск будзе блакавацца, для "недопущения прохода на территорию предприятия в нерабочее время".

Яшчэ адзін пункт гаворыць, што работнікам нельга праносіць на працу "предметов и вещей, не предназначенных для личного применения во время выполнения трудовых обязанностей". Але пры гэтым спіс такіх рэчаў не прыводзіцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дысцыпліна на Ільнокамбінаце (фота)

Цяпер работнікам Ільнокамбінату нельга пакідаць рабочае месца, але нельга і прыходзіць на яго не па рабоце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение