Субота і нядзеля стануць для Оршы валейбольнымі. "Узлёт" прыме на сваёй пляцоўцы, на Якубоўскага, 77, супернікаў з "Энергіі", якая прадстаўляе Гомельскую вобласць. Пакуль аршанцы апярэджваюць супернікаў на 7 пунктаў. Матчы ў Гомелі ў сярэдзіне студзеня прынеслі "Узлёту" поспех, перамогі 3:1 і 3:0.
Першы матч "Узлёт" — "Энергія" адбудзецца 24-га лютага і пачнецца а 17:00. Другая гульня прызначана на 11:00 у нядзелю, 25-га лютага.