Надвор'е ў гэтым сезоне здзіўляе сваёй непрадказальнасцю. Палова лета была халодная, палова зімы цёплая настолькі, што ў студзені ў Балбасава расцвілі вулічыныя кветкі. І, вось, бліжэй да вясны, калі сонца ўжо стаіць высока ў Беларусі зіма "дапрацоўвае" сваё. На выходныя па Віцебскай вобласці з-за моцных халадоў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У асобных частках Віцебшчыны тэмпература можа апусціцца да -30 градусаў. Праўда, Аршаншчыну, як больш паўднёвы раён, гэтыя тэмпературы на выходных не закрануць... Пакуль што не закрануць.
Сіноптыкі прагназуюць далейшае пахаладанне ў Оршы і раёне. На выходных нас чакае 13-15 градусаў мароза ноччу і раніцай, а на новым тыдні - у панядзелак - ужо 15-17. Яшчэ горш сітуацыя будзе ў аўторак - раніцай прагназуецца да мінус 20 градусаў. Днём у аўторак і сераду будзе парадку 13-15 градусаў. А вечарам у сераду акрамя ўсяго прагназуецца яшчэ і завіруха.