Выніковы лік 0:0 можна лічыць неблагім. Пераважна з-за таго, што "Смалявічы" гуляюць у 1-й лізе, а "Орша" ў 2-й. Да таго ж два сезоны таму, калі абодва клубы гулялі ў 2-й, "Смалявічы" перамаглі ў Оршы 7:0.
Аднак у гульні на Пасялковым стадыёне Балбасава аршанцы нават валодалі перавагай. "Сіня-белыя" нават забілі мяч, зрабіў гэта Мікалай Кітаёў, які выйшаў на замену ў другой палове сустрэчы. Гол не быў залічаны з-за афсайду.
27 красавіка "Орша" стартуе ў чэмпіянаце краіны, магчыма, да гэтага будзе яшчэ пара таварыскіх сустрэч. Неўзабаве наш сайт прадставіць відэа з гульні "Орша" - "Смалявічы".