На мінулы тыдні Белгідраметцэнтар прагназаваў па Оршы тэмпературу ў -20 градусаў у сераду. Зараз прагноз ужо скарэктаваны - на сераду прагназуецца да мінус 15, як і ў чацьвер. Гэта самыя халодныя дні па прагнозах на гэтым тыдні. Далей тэмпература стане больш лагодная: у пятніцу днём да -6, ноччу да -10, у суботу днём да мінус 3, ноччу да -12, У нядзелю да -7.
Але лягчэй ад гэтага не стане. Замест моцных маразоў у Оршу прыйдзе не спыняючаяся завіруха. Рэпетыцыю завіруха правядзе ў сераду пасля абеду і да чацьвярга спынецца. А ў поўную моц яна прыйдзе вечарам у чацьвер і не будзе спыняцца да канца тыдня.