18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Грамадства

Неаднародныя вынікі (фота)

27.02.2018 15:25

3782 прагляду, 3 каментара

Як размеркаваліся вынікі апытання пра самую папулярную кавярню ў Оршы

Нагадаем, што на працягу месяца мы праводзілі апытанне "Якая кавярня вам найбольш падабаецца?". Прычым у апытанні меліся на ўвазе менавіта кавярні, якія спецыялізуюцца выключна на гандлі кавай. У гэты раз акрамя самога сайта мы размесцілі апытанне і на нашых старонках у сацыяльных сетках. Гэта нам дало магчымасць не толькі сабраць меркаванне людзей з даволі адрознымі інтарэсамі (інтарэсы наведвальнікаў нашага сайта і наведвальнікаў сацыяльных сетак, відавочна, адрозніваюцца), але і зрабіць зрэз стаўлення да пытання па ўзросце.

Справа ў тым, што кожная сацыяльная сетка найбольш папулярная ў нейкай канкрэтнай узроставай групе. Так, "Аднакласнікі" сёння найбольш папулярныя ва ўледзей ва ўзросце 25-34 гады. "Укантакце" ва ўзроставым сегменце ад непаўнагадовых і да 34 год (прычым доля 25-34 складае ў гэтай колькасці прыблізна трэцюю частку). Наш сайт у тым месяцы найбольш праглядалі людзі ва ўзросце ад 45 год - усе асобы да 35 гадоў на сайце склалі крыху больш за 25% наведвальнікаў.

Канешне, кожная з названых узроставых групаў па рознаму наведваюць кавярні. Прадказальна, што з 300 чалавек прагаласаваўшых на самім сайце, амаль палова - 146 чалавек выказалі, што ўвогуле не ходзяць па кавярнях. Сярод тых кавярняў, якія ўсё ж такі былі адзначаныя прагаласаваўшымі: 52 галасы набрала кавярня Piri-Piri, 33 - Smile coffee, 13 - кавярня "Обзор" і толькі 8 Крама Кава.

У "Аднакласніках", напэўна, па той жа ўзроставай прычыне апытанне не сабрала вялікай колькасці галасоў (тым больш, што самі кавярні сябе не рэкламуюць праз гэтую сацыяльную сетку) - тут прагаласавала ўсяго толькі 6 чалавек. Трое з іх адзначылі, што ў кавярні не ходзяць увогуле. І па адным голасе набралі Piri-piri. Smile coffee ды "Обзор".

А, вось, аўдыторыя "Укантакце" аказалася найбольш дасведчанай у пытанні. Тут прагаласавала 569 чалавек. Гэта і не дзіўна. Кавярні даволі папулярныя ў гэтай узроставай катэгорыі - для іх тут прапаноўваюцца дадатковыя забавы, ды і па кошце тут можна патраціць менш, чым у кавярнях з кухняй, затое знаходзіцца можна даўжэй. Паводле дадзеных "Уканцтакце" самая папулярная кавярня Smile coffee - 137 галасоў. На другім месцы Piri-Piri - 116 галасоў і кавярня "Обзор" - 103 галасы. Меньш за ўсё і тут набрала першая падобнага роду кавярня адкрытая ў нашым горадзе Крама Кава - 23 галасы. Не ходзяць у кавярні 122 чалавекі.

Калі ж сабраць усе галасы пададзеныя на ўсіх старонках, то атрымліваюцца наступныя вынікі:

Больш за ўсё 271 голас набраў варыянт "Зусім не хажу ў кавярні", На другім месцы, адпаведна, самая папулярная кавярня ў горадзе "Smile coffee" са 171 голасам. З невялікім адрывам на другім месцы "Piri-Piri" - 169 галасоў. Кавярня "Обзор" на трэцім месцы - 117 галасоў. 116 прагаласаваўшых аддаюць перавагу кавярням з паўнавартаснай кухняй. І ў самым канцы з 31 голасам "Крама Кава".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Неаднародныя вынікі (фота)

Як размеркаваліся вынікі апытання пра самую папулярную кавярню ў Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение