Дыскусія сабрала каля трох дзесяткаў чалавек, сярод якіх многія былі родзічамі растраляных, раскулачаных, сасланых ахвяраў камуністычных рэпрэсій. Была і далёкая сваячніца Матруны Кацар - той самай жанчыны з Сенyенскага раёна чый арнамент з пахавальнага рушніка якой стаў арнаментам на дзяржаўным сцягу.
Дарэчы, менавіта, з успамінаў пра Матруну Кацар і пачалася сустрэча - прысутным быў паказаны ролік, зроблены Ігарам Станкевічам, у якім родзічы Матруны распавядаюць пра яе напросты лёс. Самой Матруне (афіцыйна - Матроне) і яе рушніку цяпер стаіць помнік у Сянне. А, вось, яе мужу не толькі няма помніку, але і не вядома дзе яго магіла. Родныя мяркуюць, што ён ляжыць на Кабыляцкай гары, але даведка, якая ў іх ёсць гаворыць толькі, што ён растраляны ў Оршы, не лакалізуючы месца растрэлу. А такіх месцаў вакол Оршы некалькі. Цяпер дачка расстралянага хоча элементарна ўшанаваць памяць па сваім растраляным бацьку.
У далейшым пайшло паўнавартаснае абмеркаванне. Сярод ідэяў якія агучылі ўдзельнікі дыскусіі - аб'яднаць родзічаў расстраляных у клуб ці грамадскую арганізацыю, якая займалася б як ушанаваннем памяці растраляных, так і дапамогай іх родзічам у пошуку месцаў растрэлаў.
Некаторыя ўдзельнікі адзначалі праблему, што сярод маладых людзей сёння мала хто ведае пра сталінскія рэпрэсіі - у школах гэты перыяд вывучаецца не дастаткова. Таму было прапанавана занава публікаваць - цяпер у сацыяльных сетках - гісторыі растраляных, якія ўдалося запісаць у канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.
Па выніках дыскусіі ўжо сёння былі зроблены першыя крокі - у сацыяльнай сетцы "Укантакце" з'явілася суполка "Кобыляки. Расстреляны в Орше". Раней падобныя суполки, якія распавядаюць пра растрэлы ў Оршы ўжо былі створаны і сёння працуюць у фэйсбуку і аднакласніках.