Пра гэта БелТА паведаміў старшыня камітэту па архітэктуры Віцебскага аблвыканкаму ў сувязі са здачай у эксплуатацыю першага падобнага дома ў Віцебску. Арэндныя дамы будуюцца для тых хто не можа ўзяць крэдыт на будаўніцтва ўласнага жытла, але і не мае сродкаў для арэнды кватэры. Кватэры ў такіх дзяржаўных дамах будуць здавацца ў арэнду. Плануецца што кошт арэнды будзе значна танней чым такія ж кватэры, якія прапануюцца прыватнымі арэндадаўцамі. Так, у Віцебску кошт арэнды ў арэндным доме плануецца ўстанавіць у памеры 1.000.000 рублёў.
Калі ў Оршы пачнецца будаўніцтва арэнднага дому пакуль не названа.