21:00

+8

7 м/с

1003 гПа

00:00

+8

6 м/с

1004 гПа

03:00

+7

4 м/с

1004 гПа

06:00

+7

4 м/с

1004 гПа

09:00

+7

5 м/с

1004 гПа

Орша, Эканоміка

На што пайшлі грошы

08.03.2018 07:42

2844 прагляду, 0 каментароў

Як быў патрачаны раённы бюджэт-2017 паводле афіцыйнай справаздачы

Як мы ўжо пісалі раней, раённы бюджэт быў выкананы з дэфіцытам, хаця калі яго прымалі, прагназавалася, што будзе невялікі прафіцыт. Дэфіцыт атрымаўся за кошт таго, што з 34 катэгорыя даходнай часткі бюджэта былі выкананы і перавыкананы толькі 11. Астатнія даходы былі ніжэй чым прагназавалася ў большай ці меньшай ступені. За кошт гэтага бюджэт не атрымаў прагназуемы' даходаў каля 2 мільёнаў рублёў. У такой сітуацыі было б лагічным скараціць расходную частку бюджэта, але гэта не заўсёды магчыма. Відавочна, што скараціць грошы на дзіцячыя садкі ці ўтрыманне бальніцаў - вялікая праблема. Тым не меньш, запланаваныя катэгорыі змяняліся - на нешта па выніку выдаткі павялічыліся, на нешта паменьшыліся. Большасць катэгорыяў змяніліся не значна. Але ёсць тыя, якія прыцягваюць да сябе ўвагу. Паспрабуем разгледзець іх.

Катэгорыя "Агульнадзяржаўная дзейнасць" у якую ўкладзены выдаткі на органы кіравання і падобнае агулам змянілася не значна. Але калі разгледзець гэтую катэгорыю па пунктах, то становіцца цікавей. Так, на ўтрыманне архіваў па выніку быў павялічаны расход амаль на 50%. Запланавана было 8.178 рублёў на год, патрачана - 12.550 рублёў. Варта звярнуць увагу на пазыкі бюджэта. Краіна ўсё больш набірае пазыкаў і гэтая тэндэнцыя перадаецца і на рэгіёны. Дык вось, на абслугоўванне пазыкі мясцовых органаў улады ў прайшоўшым годзе пайшоў амаль 1% бюджэту - 1.232.357,02 пры запланаваных 1.548 тысяч рублёў. Пры гэтым з'явіліся і новыя пазыкі. У справаздачы па бюджэце называецца сума ў 22.385,82 капейкі, якія паступілі ў мясцовы бюджэт у якасці крэдытаў, а запланавана было ў тры разы больш - 75.000.

Не выканаы аказаўся цалкам пункт пра "Рэзервовы фонд", які павінен быў скласці 1.017.087, а па выніках года ў яго патрапіла 0 рублёў і 0 капеек і гэта пры тым, штол ўсё адно атрымаўся дэфіцыт. Сярод тых пунктаў якія сур'ёзна змяніліся паміж запланаваным і рэальным бюджэтам - шэраг "цёмных лашадак" - тыя выдаткі якія названы агульнымі словамі і не зусім зразумела на што рэальна ідуць гэтыя сродкі. Так, амаль у два разы павялічыліся выдаткі на так званую "іншу. агульнадзяржаўную дзейнасць". Планавалася 183.718 рублёў, патрачана 300.825,06. Таксама моцна ўзраслі выдаткі на так званыя "Іншыя агульнадзяржаўныя пытанні" - запланавана было 258.718, патрачана - 323.210,88.

Таксама амаль на траціну выраслі ў расходнай частцы "Трансферы бюджэтам іншых узроўняў" - пад гэтым звычайна разумеюцца сродкі, якія перадаюцца з раённага бюджэту ў сельскія. З запланаваных 2.224.799 рублёў перададзена было ім 3.020.396,85.

Значна зменьшылася фінансаванне мабілізацыйнай падрыхтоўкі ў катэгорыі "Нацыянальная абарона". З 2.690 запланаваных рублёў выдзелена на гэтую сферу было 1.497,73. Падобная сітуацыя як і ў агульнадзяржаўных выдатках атрымалася ў сферы "Нацыянальнай эканомікі". Тут моцных скачкоў паміж запланаваным і рэальным бюджэтам у самых буйных катэгорыях не заўважна. Выдзяляецца з агульнага шэрагу хіба толькі "Сельскагаспадарчыя арганізацыі фінансуемыя бюджэтам" - выдаткі на іх выраслі амаль на 25% - з435.144 да 541.441,04. А, вось, выдаткі на чарговыя "цёмныя лашадкі" пад якімі не зразумела што маецца на ўвазе цікавя. Напрыклад на пункт "Іншая дзейнасць у галіне нацыянальнай эканомікі" было запланавана 28.600 рублёў. А ў выніку патрачана ў тры разы больш - 79.124,73. Падобная сітуацыя з катэгорыя "Іншыя галіны нацыянальнай эканомікі" - на яе не было запланавана ні капейкі ў прагназуемым бюджэце, а ў рэалізаваным аказалася, што было патрачана 59.999,98 рублёў і капеек.

Ёсць і вельмі прыемныя пункты па якіх адрозніваецца запланаваная частка і выкананая. Напрыклад, на экалогію патрачана грошай больш чым у два разы больш чым прагназавалася - 309.949,03 у параўнанні з 1.239 рублёў запланаваных.

Сур'ёзны рост аказаўся ў камунальшчыкаў. Іх катэгорыя ў параўнанні з запланаванай вырасла на 4 мільёны рублёў. Гэта атрымалася за кошт павілічэння выдаткаў на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Першапачаткова на гэта планавалася патраціць 4.680.783 рублі, а было патрачана па факут 8.407.770,44. Такім жа чынам больш чым на 2 мільёны выраслі выдаткі на медыцыну. Але ад агульнага бюджэту запланаванага на медыцыну гэтае павелічэнне склала толькі каля 5%.

А, вось, фізкультура, культура, спорт і СМІ наадварот не даатрымалі 795.555,78 рублёў, што склала амаль 12% ад агульнага бюджэту на гэтую сферу.

Амаль 5 мільёнаў не даатрымала адукацыя. Прычым, найбольш зэканомлена было сродкаў на агульную сярэднюю адукацыю - больш за 3 мільёны не даатрымаў менавіта гэты пункт. Катэгорыя "Сацыяльная палітыка" была павялічына амаль на 250 тысяч рублёў. Пры гэтым значна вырас расход на дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей - больш чым на 50%. З невялікіх 8.908 рублёў, якія былі запланаваны на гэты пункт пайшло, у прынцыпе таксама не вялікія, 14.884,05.

А чарговая "цёмны конік" і ў гэтай катэгорыі атрымала значны рост - амаль на 30%, што ў абсалютных лічбах складае 432.973,73. Гаворка ідзе пра пункт выдаткаў "Іншыя пытанні ў галіне сацыяльнай палітыкі" - з запланаваных 1.193.567 тут выдаткі выраслі да 1.626.564,73 патрачаных па факце.

Больш падрабязна пазнаёміцца са справаздачай па раённым бюджэце вы можаце па гэтай спасылцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На што пайшлі грошы

Як быў патрачаны раённы бюджэт-2017 паводле афіцыйнай справаздачы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение