У пятніцу 16 сакавіка ў Оршы зноў пайшоў снег. Буйныя белыя шматкі падалі з неба нядоўга, хаця сіноптыкі прагназавалі невялікі снег увесь дзень, а пад вечар нават завіруху. Хаця і ў дадзеным выпадку сіноптыкі былі недакладнымі, але, відавочна, што зіма адступаць не збіраецца, што, ізноў жа, падцвярджаюць і прагнозы гідраметцэнтру. У бліжэйшыя 6 дзён тэмпература будзе апускацца, нават, ніжэй за 11 градусаў. Напрыклад, раніцай у суботу па Аршаншчыне прагназуецца 9-11 градусаў марозу з працягам завірухі ноччу (калі, канешне, яна пачнецца з вечара пятніцы).
Да дзесяці апускацца тэмпература будзе ў нядзелю ноччу і раніцай, у панядзелак ноччу, але раніцай не нашмат цяплей - 7-9 градусаў холада.
А, вось, з аўторка вясна ў рэгіён вернецца зноў - днём тэмпература нават будзе станавіцца плюсавой - 1-3 градусы і 2-4 градусы.