00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Палітыка

Суд у Дуброўна (фота)

27.03.2018 10:03

5659 праглядаў, 6 каментароў

Наталлю Стрэльчанка з першага разу не асудзілі - узнікла шмат пытанняў

Нагадаем, што Наталлю Стрэльчанка затрымалі прыблізна а 6 раніцы калі яна выходзіла з дому і збіралася паехаць у Мінск на дазволенае святкаванне Дня Волі.

У Дубровеснкі суд Наталлю прывезлі каля дзесяці раніцы 26 сакавіка. Выглядала яна даволі кепска - з-за стрэсавай сітуацыі жанчына не ела больш за суткі, у яе паднялася тэмпература і мацней звычайнага білася сэрца. У выніку, была выклікана хуткая дапамога, а жанчыну адпусцілі дамой да трох гадзінаў. А трэцяй суд распачаўся занава. Як стала зразумела з паказанняў сведкаў-міліцыянтаў і матэрыялаў справы, жанчыну затрымалі раніцай, бо вечарам у суботу заяву пра знявагу гонару і годнасці напісаў былы намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкаму, з-за гэтай жа заявы быў дастаўлены ў РАУС крыху пазней і Міхаіл Чэмурака (таксама актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі).

Пасля затрымання жанчына была дастаўлена ў РАУС. Там яна са згоды міліцыянтаў, змагла зрабіць некалькі званкоў, але міліцянтам падалося, што яна фатаграфуе і двое чалавек схапілі жанчыну за рукі, каб адабраць тэлефон - прымянілі фізічную сілу. Менавіта з-за таго, што супрацоўнікам міліцыі падалося, што робіцца фота, тэлефон быў забраны, а на Стрэльчанку аформілі пратакол за супраціўленне законным патрабаванням міліцыі.

У адваката ўзнік шэраг пытанняў да справы. Па-першае, чаму на напісаную заяву міліцыянты вырашылі зрэагаваць ні вечарам пасля яе атрымання і не ў рабочы дзень, што было б лагічна, каб узяць паказанні, а менавіта а 6 раніцы. Адзін са сведкаў патлумачыў, што яму паведамілі пра выхад Наталлі з дома і таму ён вырашыў, што менавіта зараз варта яе затрымаць - па-сутнасці, гэта азначае, што за Наталляй сачылі. Таксама адвакат выказала падазрэнне, што да Наталлі Стрэльчанкавай ёсць перадузятае стаўленне з боку мясцовай міліцыі і з той самай заявай былога намесніка мэра магла быць фальсіфікацыя. На такую думку наводзіць тое, што заява была зарэгістравана ў кнізе ў якой рэгіструюцца ўсе звароты ў міліцыю вечарам 24-га чысла. А раніцай 25-га чысла пад наступным нумарам ужо быў запіс з нагоды затрымання Наталлі. То бок, за ноч з суботы на нядзелю, паводле кнігі ў Дубровенскую міліцыю не паступіла аніводнага званка, аніводнага зварота. Што малаверагодна ў ноч паміж выходнымі.

Выявіўся і яшчэ шэраг пытанняў - міліцыянты з цяжкасцю адказвалі на пытанні адваката ці сапраўды Наталля нешта здымала - сама ж Наталля заявіла, што здымкі ўнутры РАУС не рабіла. Не ўсе сведкі маглі сказаць, нават, ці быў уключаны тэлефон. Таму адвакат хадайнічала, каб быў прынесены тэлефон і можна было праверыць, ёсць там здымкі зробленыя ў РАУС ці не. Але суд пакуль што не пагадзіўся прадставіць тэлефон для высвятлення таго ці сапраўды былі прычыны ў міліцыі прымяняць сілу да жанчыны і абвінавачваць яе ў непадпарадкаванні.

У выніку суд, каб сабраць усё што запрасіў адвакат, вырашыў абвесціць перапынак да пятніцы. У пятніцу новае паседжанне распачнецца а 14-15. Судовае паседжанне адкрытае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суд у Дуброўна (фота)

Наталлю Стрэльчанка з першага разу не асудзілі - узнікла шмат пытанняў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение