00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Палітыка

Звольнілі за скаргу

27.03.2018 18:17

5880 праглядаў, 14 каментароў

Жанчыну вымусілі звольніцца з-за скаргі ў міліцыю

Працягваюцца праблемы ў Дубровенскіх дэмакратычных актывістаў звязаныя з затрыманнямі 25 сакавіка. Цяпер непрыемнасці кранулі сям'ю Міхаіла Чэмуракі, які быў затрыманы прыблізна а 7-30 раніцы 25 сакавіка. Разам з жонкай ён выехаў раніцай на машыне і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. Жанку адразу адпусцілі, а Міхаіла даставілі ў РАУС як сведку па заяве па заяве былога намесніка старшыні выканкаму Кір'янава.

У міліцыі Міхаіла трымалі каля 6 гадзінаў, хаця без прад'яўлення абвінавачання могуць трымаць чалавека ў пастарунку не больш за тры гадзіны. З-за гэтага жонка Міхаіла напісала скаргу ў міліцыю, якую адразу і не хацелі прымаць, маўляў, выходны і адказных асобаў няма.

На наступны дзень з Оршы да яе прыехала начальства (працавала жанчына ў дэпартаменце "Ахова"), якое прапанавала ёй звольніцца па ўласным жаданні. Іначай, пагражала начальства, ёй працаваць усё адно не дадуць - будуць пастаянныя праверкі і таму падобнае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Звольнілі за скаргу

Жанчыну вымусілі звольніцца з-за скаргі ў міліцыю

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение