Цукеркі з выявай расейскага імператара Мікалая ІІ з'явіліся ў продажы сетцы крамаў "Орша-сэрвіс". у прыватнасці, яны былі заўважаны ў краме "Пасад". Гэта невялікія шакаладкі ў выглядзе манеты, пакрытыя жоўтай фальгой. На адным баку цукеркі двухгаловы арол часоў імперыі, на другім партрэт Мікалая другога з надпісам "БМ НИКОЛАЙ ІІ ИМПЕРАТОРЪ И САМОДЕРЖЕЦ ВСЕРОСС". Тэкст и выявы адштампаваныя на самой шакаладцы, а не толькі на фальзе. Такім чынам, любы аршанец можа з'есці расейскага імператара ў шакаладным выглядзе.
Што гэта? Прапаганда "Рускага свету" ці наадварот здзек з яго - не зразумела. Цукеркі вырабленыя ў Расіі. Але, напрыклад, ва Ўкраіне сёння прадаюцца выявы Пуціна з шакаладу, у якасці здзеку.