00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Знік актывіст

30.03.2018 17:55

3011 праглядаў, 0 каментароў

Некалькі дзён не было нічога вядома пра лёс грамадскага актывіста зніклага 25 сакавіка

Аршанскі актывіст Руслан Канавалаў нарадзіўся ў Расіі ў Краснаярскім краі - асдсюль і расейскае грамадзянства. І хаця большую частку жыцця ён пражыў у Оршы, грамадзянства не мяняў. Для грамадскага актывіста грамадзянства суседней краіны дае некаторыя свае плюсы ў плане бяспекі.

У апошнія некалькі год Руслан рэдка бываў у Оршы - у пошуках падыходзячай работы ён з'ехаў спачатку ў Расію, а потым знайшоў падыходзячую вакансію ў Баранавічах дзе і здымаў кватэру. Сябры ведалі, што 25 сакавіка Канавалаў збіраўся ў Мінск, але ў выніку ні ў Мінску, ні ў Баранавічах яго некалькі не бачылі, на сувязь ён не выходзіў. У выніку, сябры звярнуліся ў правабарончы цэнтар "Вясна", які і заняўся пошукамі. Пошук актывіста пераўтварыўся ў цэлую спецаперацыю з удзелам дзясяткаў людзей па ўсёй краіне. Руслана ўдалося знайсці 29 сакавіка ў баранавіцкім ізалятары часовага ўтрымання. Як і многіх іншых актывістаў па краіне міліцыянты затрымалі яго, каб ён не паехаў на мінскі дазволены ўладамі канцэрт. Ужо ў міліцыі з'явілася падстава для больш доўгага затрымання. Грамадзяне Расіі фармальна раз у тры месяцы павінны выязжаць у РФ, пасля чаго могуць адразу вяртацца. Апошні дзень калі мог выехаць Руслан 21 сакавіка, але ён гэтага не зрабіў і з-за чатырох пратэрмінаваных дзён на яго быў складзены пратакол пра парушэнне міграцыйных нормаў. Цяпер Руслану будзе забаронены ўезд у Беларусь на 5 год, а пакуль у ізалятары ён чакае дэпартацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Знік актывіст

Некалькі дзён не было нічога вядома пра лёс грамадскага актывіста зніклага 25 сакавіка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение