15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Рэгіён, Палітыка

Не даказалі, але аштрафавалі

30.03.2018 19:33

3593 прагляду, 21 каментар

Наталлю Стрэльчанка прысудзілі да штрафу ў 8 базавых, хаця так і не даказалі ці здымала яна ў РАУС

Нагадаем, што дубровенскую актывістку затрымалі 25 сакавіка прыблізна а 6 гадзіне раніцы, быццам з-за заявы былога намесніка старшыні мясцовага выканкаму аб абароне гонару і годнасці. Але ў самім РАУСе міліцыянтам падалося, што яна здымае на мабільны тэлефон абстаноўку, з прымяненнем фізічнай сілы двое міліцыянтаў адабралі мабільнік, а на яе склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.

То бок, на судзе асноўнае пытанне было: ці сапраўды Наталля рабіла нейкія здымкі, адпаведна, ці было парушэнне і ці мелі падставы міліцыянты накідвацца на жанчыну. Даказаць што Наталля здымала ў міліцыі, у прынцыпе, не атрымалася. Нават, суддзя сказаў, што верыць, што фотаздымкаў ці відэа на тэлефоне няма. Затоез другой спробы прысутныя змаглі пабачць відэа як на не высокую і худую Наталлю накідваюцца два здаровых міліцыянты ўнутры памяшкання міліцыі, круцяць ёй рукі і адбіраюць той самы тэлефон. Адзінае, што напіхнула міліцыянтаў на думку пра здымкі - гэта калі Наталля круціла апаратам, спрабуючы, злавіць інтэрнэт-сетку, каб праз камунікатар пагаварыць з мужам.

І хаця, атрымліваецца, што Наталля нічога не парушыла, а міліцыянты дарма прымянялі фізічную сілу, суд прыняў рашэнне - аштрафаваць жанчыну за непадпарадкаванне міліцыі за 8 базавых велічыняў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не даказалі, але аштрафавалі

Наталлю Стрэльчанка прысудзілі да штрафу ў 8 базавых, хаця так і не даказалі ці здымала яна ў РАУС

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение