Хаця вясна ў гэтым годзе і затрымалася - ужо ідзе другі месяц вясны, а снег у горадзе яшчэ растаяў не цалкам - лета набліжаецца непазбежна. На надыйшоўшым тыдні сіноптыкі прагназуюць у асобныя дні тэмпературу больш за 10 градусаў. Так, раніца аўторка пачнецца з 0 градусаў, а днём тэмпература дасягне +6. Яшчэ цяплей будзе ў сераду. Ужо ў ноч з аўторка на сераду тэмпература ў рэгіёне прагназуецца плюсавая. А днём і +12. У чацьвер слупкі тэрмометраў аршанцаў падымуцца да +16 - амаль летняе надвор'е.
Пад канец тыдня стане не так цёпла ды яшчэ і пойдуць дажджы. Днём у пятніцу чакаецца +13, а ў суботу +9. Ноч на нядзелю зноў верне тэмпературу каля 0 градусаў.