Поздні надыход паўнавартаснай вясны затрамазіў сезонны рост Дняпра - хаця не варта забываць пра анамальны рост ракі зімой. Канец сакавіка для Дняпра таксама атрымаўся анамальным - лёд, хаця і слабы, яшчэ стаяў на рацы, тэмпература паводле пастоў назірання была 0 градусаў і ўзровень вады не толькі не рос, але яшчэ і падаў. 26 і 27 сакавіка Днепр апускаўся аж на 7 сантыметраў за суткі - у далейшыя дні падзенне ракі было меньшым, але ўсё адно Депр апускаўся. 28 сакавіка ён апусціўся на 6 сантыметраў, 29 сакавіка на 5 сантыметраў, 30 - на 4 см., 31-га зноў на пяць сантыметраў. І, нават, у першы дзень другога месяца лета рака апусцілася яшчэ на 2 сантыметры.
Пад'ём пачаўся з 2 красавіка. У гэты дзень рост ракі склаў 5 сантыметраў, а 3-га чысла 6 сантыметраў. Цяпер ужо, бачна, рост будзе няспынным, бо ў гэты ж дзень зафіксаваны і пад'ём тэмпературы ў галоўнай аршанскай рацэ. Калі да гэтае пары тэмпература была 0 градусаў, то сёння ўпершыню за сезон вада стала 0,1 градуса цэльсія.