Наша каманда працягвае перадсезонную падрыхтоўку. 27 красавіка стартует новы сезон у 2-й лізе, а пакуль аршанцы гуляюць таварыскія спарынгі. На гэты раз "Орша" прымала на пасялковым стадыёне ў Балбасава "Віцебск" з 1-й лігі.
На 16-й хвіліне "сіня-белыя" выйшлі наперад дзякуючы голу Тарасенкі, але на 40-й хвіліне віцебскія футбалісты аднавілі парытэт. У цэлым перавага была на баку віцяблянаў, але дамагчыся перамогі ім не ўдалося.
На прадстаўленым відэа аршанцы дзейнічаюць у аранжавай форме.