Пра гэтыя перспектывы паведамляе агенцыя БелТА са спасылкай на вялучага спецыяліста аддзела продажаў прадпрыемства Людзмілу Жураўскую. Ільнокамбінат даўно гандлюе з Украінай - там у прадпрыемства ёсць два гандлёвых дамы і афіцыйны дылер. За кошт гэтага ў 2017 годзе ў параўнанні з 2016 экспарт тавараў нашага Ільнокамбінату быў павялічаны на 15%. Але перш за ўсё прадаюцца ў паўднёвай суседцы тканіны. Прадпрыемства ж хоча, каб больш прадавалася гатовых вырабаў - для гэтага і плануецца адкрыць фірмовую краму.
На дадзены момант разглядаюцца тры пляцоўкі ў Кіеве на якіх можа адкрыцца крама. Адна з пляцовак - галоўная вуліца украінскай сталіцы Крэшчатык. Дарэчы, ужо сёння прадстаўнікі Ільнокамбінату знаходзяцца ва Ўкраіне - удзельнічаюць у выставе Made in Belarus.