Шаўрма - даволі папулярны фаст-фуд у многіх краінах свету. Як у нашых усходніх, так і ў заходніх суседзяў вельмі шмат невялікіх кавярняў, у якіх асноўная страва шаўрма. У Беларусі гэтая арабская страва не настолькі распаўсюджана. А ў нашым рэгіёне і ўвогуле няма кропак фаст-фуду, якія б спецыялізаваліся на шаўрме.
Тым больш, стала заўважным з'яўленне невялікага шапіка з шаурмой у Барані. Шапік адкрыўся на адным з аўтобусных прыпынкаў горада. У яго асартыменце ёсць бліны, хот-догі і розная іншая ежа, але асноўны прадукт - шаурма.