12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Дадатковыя цягнікі

14.04.2018 17:14

2645 праглядаў, 0 каментароў

На святочныя дні праз Оршу ідуць дадатковыя пасажырскія цягнікі

Беларуская чыгунка запусціць як пасажырскі цягнік маршрутам Мінск-Камунары/Камунары-Мінск, так і шэраг дадатковых прыгарадных цягнікаў. З Мінска на Камунары цягнік будзе адпраўляцца 14 і 28 красавіка а 16-20. У Оршу цягнік прыбывае а 19-31, а адпраўляцца а 20-05. У Касцюковічах (станцыя Камунары) састаў будзе а 23-42. Спыняцца цягнік будзе на больш-меньш буйных станцыях па маршруце: Жодзіна, Барысаў, Талачын, Руміно, Пагодзіна, Цёмны лес, Ходасы, Крычаў, Клімавічы і, канешне, сама Орша-Цэнтральная.

Зваротным маршрутам цягнік пойдзе 17 красавіка на Радаўніцу і 1 траўня ў дзень працы. Адпраўленне з Касцюковічаў а 14-50, прыбыццё ў Оршу а 18-22, адпраўленне з нашага горада 19-09 і прыбыццё ў Мінск а 22-21. У гэтым кірунку цягнік спыняецца на меньшай колькасці станцыяў: Клімавічы, Крычаў, Ходасы, Цёмны Лес, Пагодзіна, а з Оршы да Мінску і ўвогуле ідзе без прыпынкаў. У цягніку толькі плацкартныя і агульныя месцы.

З 27 красавіка па 1 траўня таксама будуць хадзіць дадатковыя цягнікі па маршруце Брэст-Масква-Брэст, Мінск-Масква-Мінск, Брэст-Смаленск. Павялічыцца і колькасць прыгарадных цягнікоў на гэтыя дні па ўжо звычайных маршрутах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дадатковыя цягнікі

На святочныя дні праз Оршу ідуць дадатковыя пасажырскія цягнікі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение