Тры гады таму інспектар Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Генадзь Раўкоў быў застрэлены ў Талачынскім раёне пры выкананні службовых абавязкаў. Яго забіў браканьер, якога выкрыў сам інспектар. Потым забойцу Раўкова асудзяць да пажыццёвага зняволення. Трагедыя здарылася 11-га красавіка 2015 года.
За свае дзеянні Генадзь Раўкоў быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу». Сайт Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на сваім сайце змясціла два здымкі з сёлетняга ушанавання ў Оршы. Сябры і калегі Генадзя ўсклалі кветкі на магілу Раўкова, а таксама прынеслі іх да мемарыяльнай дошкі, якая ўсталявана на будынку Механіка-эканамічнага каледжа, дзе ён вучыўся.