12:00

+1

5 м/с

996 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

4 м/с

991 гПа

21:00

-1

5 м/с

989 гПа

00:00

-1

5 м/с

988 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Запазычанасць расце

16.04.2018 15:36

6581 прагляд, 4 каментара

Аршанскі авіярамонтны завод мае даўгі ў 35 мільёнаў даляраў, большасць цэхаў стаяць (+ відэа).

Цяпер лёсам Аршанскага авіярамонтнага завода зацікавіўся тэлеканал «Беларусь 1», а сюжэт пра балбасаўскае прадпрыемства паказалі ў перадачы «Галоўны эфір». Гендырэктар Адкрытага акцыянернага таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод» Павел Случак ужо пяты кіраўнік пасля прыходу ўкраінскага інвестара «Матор Січ». Ён назваў агульную суму запазычанасці завода ў памеры 35 мільёнаў даляраў, што з“яўляецца вельмі адчувальнай сумай. Аднак «Матор Січ» пакуль ніяк не імкнецца расплочвацца па пазыках і, больш за тое, прыпыніла ўсю мадэрнізацыю прадпрыемства, якая, папраўдзе, амаль і не пачыналася.

На заводзе амаль штогод змяняюцца кіраўнікі, прычым адзін з іх, Уладзімір Троіцкі, зараз адбывае турэмнае пакаранне, але па яго справе ў сваякоў ёсць пытанні, наколькі абгрунтавана была заведзена крымінальная справа і хто вінаваты. Што датычыцца Вячаслава Багуслаева і яго кампаніі, дык украінскія інвестары, здаецца, згубілі цікавасць да ААЗ, хаця раней выношвалі салідныя планы па пераўтварэнні прадпрыемства на вядучае і ўзорнае ў рэгіёне.

Відаць па ўсім, у самы бліжэйшы час Аршанскі авіярамонтны завод чакаюць перамены, хутчэй за ўсё, пачнецца пошук новага інвестара, а справа зноў будзе на кантролі ў самых высокіх кабінетах краіны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Запазычанасць расце

Аршанскі авіярамонтны завод мае даўгі ў 35 мільёнаў даляраў, большасць цэхаў стаяць (+ відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение